Шматдзетныя жанчыны ўзнагароджаны Ордэнам Маці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей шматдзетных жанчын Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 верасня.
У ліку ўдастоеных ордэна Маці работніца Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Галіна Арышчук, прадавец магазіна № 65 адкрытага акцыянернага таварыства "Веста" горада Віцебска Таццяна Мікішанава, прыёмная маці аддзела адукацыі, спорту і турызму Жлобінскага райвыканкама Валяніца Стахавец, палявод сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Азёры Гродзенскага раёна" Тэрэса Кулагіна, кандуктар Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Гарэлектратранспарт" Таццяна Левянец.