Каментарый да Указа № 387 ад 4 жніўня 2014 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня падпісаў Указ № 387 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 667». Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення парадку прадастаўлення зямельных участкаў.
Указам скарачаецца пералік падстаў для прадастаўлення зямельных участкаў без правядзення аўкцыёнаў. Так, у прыватнасці, выключна па выніках аўкцыёнаў будуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткі для будаўніцтва аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу ў прыгарадных зонах Мінска і абласных цэнтраў, рэканструкцыі вытворчых баз, прадпрыемстваў, іншых аб'ектаў у выпадках, калі такая рэканструкцыя звязана з узвядзеннем самастойных капітальных збудаванняў, а таксама з 1 студзеня 2015 года свабодныя зямельныя ўчасткі ў садоўніцкіх таварыствах у прыгараднай зоне Мінска".
Акрамя таго, аблвыканкамам даручана да 1 верасня 2014 года з улікам інтарэсаў дзяржавы, мясцовых умоў і эканамічнай эфектыўнасці пашырыць пералік населеных пунктаў (тэрыторый), у межах якіх зямельныя ўчасткі будуць прадастаўляцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам для вытворчасці тавараў (выканання работ, аказання паслуг), а грамадзянам, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, - для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва толькі па выніках аўкцыёнаў.
Адначасова ўказам прадугледжваецца, што зямельныя ўчасткі для размяшчэння прыёмных пунктаў другаснай сыравіны, аб'ектаў сартавання, абясшкоджвання, перапрацоўкі камунальных адходаў і аб'ектаў захавання цвёрдых камунальных адходаў будуць прадастаўляцца без правядзення аўкцыёну.
Указам з 1 студзеня 2015 года ўводзіцца забарона на правядзенне здзелак з зямельнымі ўчасткамі, прадастаўленымі ў прыгараднай зоне Мінска і абласных цэнтраў для вядзення калектыўнага садоўніцтва, і з размешчанымі на іх аб'ектамі нерухомай маёмасці да заканчэння пяці гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення правоў на такія зямельныя ўчасткі, а таксама забарона на стварэнне ў прыгараднай зоне Мінска новых садоўніцкіх таварыстваў, дачных кааператываў.
У мэтах недапушчэння выпадкаў парушэння інвестарамі (забудоўшчыкамі) нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў Указам з 1 студзеня 2015 года ўстанаўліваецца абавязак забудоўшчыка, пры прадастаўленні зямельнага ўчастка якому плата за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка не спаганялася, унесці гэту плату ў выпадку парушэння нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва аб'екта.