Каментарый да Указа № 379 ад 28 ліпеня 2014 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 ліпеня падпісаў Указ № 379 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2011 г. № 244".

    У гэтым Указе аб'ёмы фінансавання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы забеспячэння функцыянавання і развіцця Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады прыведзены ў адпаведнасць з законам "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год". У гэтых мэтах пераразмеркаваны сродкі паміж асобнымі мерапрыемствамі праграмы, аптымізавана колькасць набываемага абсталявання.

    На НАН Беларусі ўскладзена правядзенне маніторынгу жывёльнага свету ў рамках Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

    Акрамя таго, НАН Беларусі вызначана заказчыкам новага мерапрыемства Праграмы "Правядзенне маніторынгу ахоўных драўняных насаджэнняў (ахоўных насаджэнняў уздоўж аўтамабільных і чыгуначных дарог, а таксама на землях сельскагаспадарчага прызначэння)".

    Таксама ўстаноўлена, што з 2015 года інфармацыйна-аналітычны цэнтр Мінпрыроды будзе праводзіць рэгулярныя назіранні за выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад буйных стацыянарных крыніц, за скідамі сцёкавых вод, а таксама за станам падземных вод у месцах размяшчэння крыніц уздзеяння.