Каментарый да Указа № 369 ад 24 ліпеня 2014 г.
У Беларусі ўдасканальваецца прававое рэгуляванне
парадку і ўмоў распараджэння дзяржаўнай маёмасцю. У гэтых мэтах Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня падпісаў Указ № 369 "Аб унясенні
дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012
г. № 294".
У прыватнасці, для павышэння зацікаўленасці арэндадаўцаў у адчужэнні маёмасці, што здаецца імі ў арэнду больш як тры гады, дазваляецца пакідаць палавіну атрыманых ад продажу сродкаў у іх распараджэнні для накіравання на рэканструкцыю, тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыю.
Пры адмове арандатара ад выкупу аб'екта арэнды гэты аб'ект можа быць прададзены на аўкцыёне (па конкурсе) з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай рыначнаму кошту аб'екта арэнды.
У мэтах паскарэння працэсу продажу невыкарыстоўваемых аб'ектаў, размешчаных у сярэдніх, малых гарадах і сельскай мясцовасці, дазваляецца правядзенне аўкцыёнаў з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, без паэтапнага зніжэння цаны продажу.
Акрамя таго, урэгуляваны парадак распараджэння маёмасцю рэспубліканскай уласнасці, якая замацавана за дзяржаўнымі органамі, што не адносяцца да рэспубліканскіх (тэрытарыяльныя органы, фінансавыя ўпраўленні аблвыканкамаў, якія маюць двайное падпарадкаванне). Рашэнні па распараджэнні гэтай маёмасцю будуць прымацца вышэйстаячымі рэспубліканскімі органамі кіравання.
Таксама з агульнага парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю выключаны аб'екты, размешчаныя на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, а таксама на зямельных участках, плануемых да адабрання для дзяржаўных патрэб па рашэннях мясцовых выканкамаў.