Каментарый да Указа № 36 ад 9 лютага 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей шматдзетных жанчын Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей.

    У ліку ўдастоеных ордэна Маці работніца філіяла "Дзіцячая стаматалагічная паліклініка" ўстановы аховы здароўя "Пінская цэнтральная паліклініка" Іна Банцэвіч, укладчык хлебабулачных вырабаў філіяла "Добрушскі хлебазавод" ААТ "Гомельхлебпрам" Марына Цуканава, рэгент царкоўнага хору рэлігійнай абшчыны "Прыход храма Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў горадзе Ліда Лідскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы" Марына Салаўёва.