Каментарый да Указа № 358
Зацверджаны новыя апісанні і выявы эмблемы
спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай
моладзі і нагрудных знакаў "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі" і "Лаўрэат спецыяльнага фонду
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў i
студэнтаў". Гэта прадугледжана Указам № 358 "Аб унясенні змяненняў ва Указ
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 года №142".
У адпаведнасці з дакументам удакладнена кола асоб, якія маюць права на заахвочванне са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Так, у мэтах стымулявання творчых ініцыятыў моладзі выключаецца патрабаванне аб неабходнасці наяўнасці ганаровых званняў у асоб, якія прэтэндуюць на адпаведныя заахвочванні (да выдання Указа са спецыяльнага фонду заахвочваліся дзеячы культуры і мастацтва, гэта значыць асобы, якія маюць ганаровыя званні ў сферы культуры).
Унесены таксама змяненні ў палажэнне аб геральдычных сімвалах спецыяльных фондаў Кіраўніка дзяржавы, накіраваныя на прывядзенне тэрміналогіі ў адпаведнасць з законамі "Аб афiцыйных геральдычных сiмвалах" і "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь".