Каментарый да Указа № 356 ад 12 жніўня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 12 жніўня падпісаў Указ № 356, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ ад 16 красавіка 2012 года № 181 "Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".
У адпаведнасці з Указам № 181 студэнцкія атрады могуць ажыццяўляць дзейнасць у перыяд з 1 мая па 30 верасня ў галіне адукацыі, аховы навакольнага асяроддзя, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, а таксама ў сферы аказання паслуг.
Як паказала практыка, маладыя людзі праяўляюць усё большую цікавасць да работы ў студэнцкіх атрадах не толькі ў летні перыяд, але і на працягу ўсяго каляндарнага года ў свабодны ад вучобы час (асабліва гэта датычыцца будаўнічых студэнцкіх атрадаў).
У сувязі з Указам № 356 прадугледжваецца праводзіць залічэнне навучэнцаў у склад студэнцкіх атрадаў у перыяд з верасня па май па ўзгадненню з кіраўніком установы адукацыі па месцы вучобы студэнта (навучэнца). Пры гэтым захоўваецца паняцце трэцяга працоўнага семестра (з 1 мая па 30 верасня) як найбольш актыўнага перыяду для работы студэнцкіх атрадаў.
Акрамя таго, дакументам прадугледжана, што правядзенне медыцынскіх аглядаў удзельнікаў студэнцкіх атрадаў і прафілактычных прышчэпак ажыццяўляецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя на бязвыплатнай аснове ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Беларусі.
Указ прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў свабодны ад вучобы і асноўнай работы час на працягу ўсяго каляндарнага года.