Каментарый да Указа № 353 ад 12 жніўня 2013 г.
У мэтах замацавання маладых кадраў у АПК Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 12 жніўня падпісаў Указ № 353 "Аб некаторых мерах па забеспячэнню арганізацый аграпрамысловага комплексу кадрамі".
Дакумент накіраваны на павышэнне гарантаванай заработнай платы шляхам устанаўлення штомесячных даплат.
У прыватнасці, маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, прынятым на работу ў арганізацыі АПК, на працягу двух гадоў іх работы ўстанаўліваюцца штомесячныя даплаты ў двухкратным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Урадам для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, з аднясеннем гэтых даплат на затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.
Кіраўнікам і спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі ў арганізацыях АПК два гады па размеркаванню і якія прадаўжаюць працаваць у гэтых арганізацыях на ўмовах заключаных кантрактаў, устанаўліваюцца штомесячныя даплаты на працягу наступных трох гадоў у трохкратным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Гэтыя меры даюць магчымасць забяспечыць гарантаваную заработную плату маладых работнікаў АПК на ўзроўні сярэдняй заработнай платы па гаспадарцы.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.