Каментарый да Указа № 35 ад 16 студзеня 2014 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня падпісаў Указ № 35 "Аб пытаннях арганізацыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў".
Дакумент прыняты ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь выпуску новых відаў аўтатранспарту і прадугледжвае рэалізацыю ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў".
Гэты інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў і аб'ектаў унутранай і знешняй інжынернай і транспартнай інфраструктуры. Ён рэалізуецца ў адпаведнасці з Мемарандумам аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы арганізацыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў, падпісаным Міністэрствам прамысловасці і кітайскай карпарацыяй "Джылі". Тэрмін будаўніцтва завода - да 1 ліпеня 2019 года.
Вызначаны заказчык па праектаванні і будаўніцтве завода і аб'ектаў унутранай інжынернай і транспартнай інфраструктуры да яго. Ім будзе СЗАТ "БелДжы" - сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску легкавых аўтамабіляў маркі Geely, зарэгістраванае на тэрыторыі СЭЗ "Мінск". Яго заснавальнікі - ААТ "БелАЗ", карпарацыя "Джылі" і СЗАТ "Саюзаўтатэхналогіі".
Заказчыкам па праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў знешняй інжынернай і транспартнай інфраструктуры да завода з улікам вынасу з тэрыторыі забудовы інжынерных сетак існуючай інфраструктуры вызначана КУП "УКБ-Барысаў".
Ураду даручана пры падрыхтоўцы праекта Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2014 год прадугледзець сродкі на фінансаванне работ па праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў знешняй інжынернай і транспартнай інфраструктуры да завода; Мінскі аблвыканкам у адпаведнасці з Указам павінен забяспечыць прадастаўленне СЗАТ "БелДжы" ў арэнду на 99 гадоў зямельнага ўчастка ў межах СЭЗ "Мінск" (118,87 га) для будаўніцтва і эксплуатацыі аб'ектаў гэтага прадпрыемства, а КУП "УКБ-Барысаў" - зямельных участкаў у пастаяннае і часовае карыстанне для будаўніцтва і эксплуатацыі аб'ектаў знешняй інжынернай і транспартнай інфраструктуры да завода.
Рэалізацыя Указа дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў стварэнне экспартаарыентаванай вытворчасці магутнасцю 120 тыс. аўтамабіляў у год (90% прадукцыі намечана экспартаваць), стварыць працоўныя месцы (пры выхадзе на праектную магутнасць колькасць работнікаў прадпрыемства складзе амаль 1,9 тыс. чалавек), асвоіць новыя тэхналогіі выпуску канкурэнтаздольнай тэхнікі.