Каментарый да Указа № 345 ад 22 жніўня 2018 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 жніўня падпісаў Указ № 345 "Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі".
Дакументам прадугледжваецца
ўвядзенне ў 2018-2020 гадах механізма абавязковай рэгістрацыі гранічных
адпускных цэн вытворцаў на лекавыя сродкі, што прымяняюцца для лячэння
анкалагічных і сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Гэта мера накіравана на
павышэнне эфектыўнасці сістэмы кантролю за фарміраваннем цэн на лекавыя сродкі
на ўнутраным рынку краіны, а таксама забеспячэнне супастаўнага з сумежнымі
дзяржавамі ўзроўню цэн на імпартныя лекавыя прэпараты аднаго гандлёвага
наймення.