Каментарый да Указа № 342 ад 5 жніўня 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 5 жніўня падпісаў Указ № 342, якім унесены дапаўненні і змяненні ва Указ ад 26 красавіка 2010 года № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян".

    Указ прыводзіць у адпаведнасць з Законам ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян.

    Зыходзячы з палажэнняў Закона ва Указе ўдакладнены назвы некаторых адміністрацыйных працэдур для назначэння дзяржаўных дапамог сем'ям, што выхоўваюць дзяцей, арганізацыі, у якія павінен звярнуцца грамадзянін за назначэннем гэтых дапамог, пералік дакументаў, прадастаўленне якіх неабходна для назначэння дапамог, а таксама тэрміны назначэння некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, што выхоўваюць дзяцей.

    У прыватнасці, прадугледжана, што назначэнне і выплата дапамог па цяжарнасці і родах, па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў будзе ажыццяўляцца не толькі па месцы работы, вучобы, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, але і па месцы праходжання грамадзянамі падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры. Пры гэтым за назначэннем і выплатай дапамог па часовай непрацаздольнасці па догляду дзіцяці грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку ў органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны ў якасці плацельшчыкаў абавязковых узносаў, павінны будуць звяртацца ў органы Фонду.

    Для назначэння дапамогі па цяжарнасці і родах жанчыне (разам з дакументамі, якія прадстаўляюцца цяпер) неабходна будзе прадставіць даведку аб памеры заработнай платы, калі на працягу 6 месяцаў, што папярэднічалі месяцу, у якім у яе ўзнікла права на дапамогу, яна працавала ў розных наймальнікаў. Гэта патрабуецца ў сувязі з тым, што ў заработак для вылічэння названай дапамогі ўключаюцца не ўсе выплаты, на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы, і ён не можа быць пацверджаны звесткамі індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку, якія маюць у распараджэнні органы Фонду. Акрамя таго, для назначэння асобных відаў дапамог грамадзяне павінны будуць прадстаўляць некаторыя дакументы, якія ёсць у іх асабіста (напрыклад, пасведчанне аб заключэнні шлюбу для мачыхі (айчыма) дзіцяці, копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб устанаўленні апекі (папячыцельства) для асоб, назначаных апекунамі (папячыцелямі).

    У выпадку неабходнасці накіравання запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і (або) атрымання дадатковай інфармацыі для назначэння, напрыклад, дапамог па цяжарнасці і родах, па часовай непрацаздольнасці па догляду дзіцяці тэрмін назначэння такіх дапамог складзе 1 месяц. Пры адсутнасці неабходнасці накіравання такога запыту тэрмін назначэння гэтых дапамог, як і раней, складзе 10 дзён з дня звароту грамадзяніна.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.