Каментарый да Указа №340 ад 23 ліпеня 2015 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 340, які прадугледжвае новы парадак вызвалення юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйнай адказнасці і выплаты пеняў. Будзе створана міжведамасная камісія, якой дэлегуюць адпаведныя паўнамоцтвы. Такім чынам новы парадак вызвалення суб'ектаў гаспадарання ад адміністрацыйнай адказнасці не запатрабуе прыняцця рашэнняў на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы.
Зацверджана палажэнне аб парадку вызвалення юрасоб і ІП ад адміністрацыйных спагнанняў, якое ўстанаўлівае больш строгі падыход да гэтай працэдуры. Так, з відаў адміністрацыйных спагнанняў, па якіх можа быць прынята рашэнне аб вызваленні ад адказнасці, выключаецца канфіскацыя тавару. Як паказала практыка, вяртанне яго заяўніку прыводзіць да павелічэння нелегальнага тавараабароту. Выключаецца права на падачу хадайніцтваў аб вызваленні для заяўнікаў, якія знаходзяцца на стадыі ліквідацыі (спынення дзейнасці), і тых, якім камісіяй да гэтага было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва, а таксама ў адносінах да выплачанага адміністрацыйнага спагнання. Разглядацца будуць толькі сумы, не выплачаныя ў бюджэт, і якія падлягаюць спагнанню.
Адначасова спрошчаны парадак вызвалення суб'ектаў гаспадарання ад адміністрацыйных спагнанняў і выплаты пеняў за кошт скарачэння колькасці неабходных для гэтага дакументаў і звязаных з іх падрыхтоўкай працэдур.
Аптымізаваны парадак работы Міжведамаснай камісіі па разглядзе хадайніцтваў. У прыватнасці, гранічны тэрмін прыняцця рашэння скарочаны да аднаго месяца з дня паступлення дакументаў. Пасяджэнні камісіі будуць праводзіцца штомесячна. Агаворваецца, што, калі разгляд хадайніцтва адкладзены, то яно падлягае разгляду на чарговым пасяджэнні камісіі.
Акрамя таго, Указам зацверджаны склад Міжведамаснай камісіі па вызваленні юрыдычных асоб і ІП ад адміністрацыйных спагнанняў і палажэнне аб ёй, якім замацоўваецца права камісіі прымаць канчатковае рашэнне аб поўным або частковым вызваленні заяўніка ад спагнанняў, адмове задаволіць хадайніцтва.
Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.