Каментарый да Указа №344 ад 7 жніўня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 344 аб устанаўленні цэнавых груп цыгарэт з фільтрам і ставак акцызаў на іх.

    Згодна з Указам, стаўкі акцызаў за тысячу штук на цыгарэты пры рознічнай цане да Br600 тыс. (I група) устанаўліваюцца ў памеры Br143,8 тыс. за адзінку падаткаабкладання, ад Br600 тыс. да Br750 тыс. (II група) - Br268,8 тыс., ад Br750 тыс. (III група) - Br325 тыс.

    Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, што ідзе за месяцам яго афіцыйнага апублікавання, і дзейнічае па 31 снежня 2015 года.