Каментарый да Указа № 328 ад 17 ліпеня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў Указ № 328, якім у новай рэдакцыі выкладаецца Адзіны прававы класіфікатар, які служыць асновай існуючай сістэмы класіфікацыі нацыянальнага заканадаўства.

    Неабходнасць комплекснага ўдасканалення структуры і зместу прававога класіфікатара звязана са змяненнямі сістэмы заканадаўства, што адбыліся за 15 гадоў яго прымянення. Былі сфарміраваны новыя галіны і падгаліны права, уведзена новая прававая тэрміналогія, прыняты шэраг кадыфікаваных актаў, напрыклад, кодэксы Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў, аб адукацыі, Бюджэтны кодэкс.

    Новую рэдакцыю прававога класіфікатара падрыхтаваў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі на аснове навуковых распрацовак у галіне сістэматызацыі актаў заканадаўства. Прыменена чатырохузроўневая сістэма класіфікацыі, захавана структура, агульная колькасць і назва раздзелаў. Такім чынам, забяспечана максімальная пераемная сувязь з дзеючай рэдакцыяй прававога класіфікатара.

    З улікам пастаяннага развіцця заканадаўства ў новай рэдакцыі прававога класіфікатара прадугледжана магчымасць уводзіць новыя рубрыкі без істотнага змянення яго структуры і парушэння іерархіі рубрык.