Каментарый да Указа № 326 ад 30 чэрвеня 2014 г.

    Кітайска-беларускі індустрыяльны парк атрымаў назву "Індустрыяльны парк "Вялікі камень". Гэта прадугледжана Указам № 326 "Аб дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Індустрыяльны парк "Вялікі камень", які Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 чэрвеня.

    Ва Указе зменена найменне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку на "Індустрыяльны парк "Вялікі камень", у аснову якога пакладзена беларуская назва вёскі, што знаходзіцца на яго тэрыторыі.

    Дакументам прадугледжаны нормы, якія садзейнічаюць стварэнню спрыяльных умоў для прыцягнення айчынных і замежных інвестыцый у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, паскарэнню работ па будаўніцтве яго аб'ектаў, а таксама павышэнні эфектыўнасці работы адміністрацыі парку. Акрамя таго, праведзена карэкціроўка плошчы тэрыторыі парку.

    Указам таксама ўносяцца змяненні ў парадак праходжання дзяржаўнай экспертызы праектнай дакументацыі, распрацаванай па тэхнічных нарматыўных прававых актах КНР і іншых замежных дзяржаў. Акрамя таго, прадастаўляецца магчымасць ажыццяўляць будаўніцтва аб'ектаў парку паралельна з распрацоўкай, экспертызай і зацвярджэннем ва ўстаноўленым парадку неабходнай праектнай дакументацыі на кожны з этапаў будаўніцтва.

    Усё гэта дасць магчымасць аптымізаваць інвестыцыйныя затраты на пачатковым этапе будаўніцтва парку, прыцягнуць неабходнае фінансаванне на стварэнне яго інфраструктуры.

    Прыняцце Указа забяспечыць адпаведныя гарантыі і ўпэўненасць патэнцыяльных інвестараў, будзе садзейнічаць хутчэйшаму будаўніцтву аб'ектаў парку і рэалізацыі іншых дамоўленасцей па гэтым праекце.