Каментарый да Указа № 326 ад 17 ліпеня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў Указ № 326, які прадугледжвае стварэнне холдынга па вытворчасці алкагольнай прадукцыі. Кіруючай кампаніяй будзе ААТ "МІНСК КРЫШТАЛЬ". У склад холдынга ўвойдуць такія арганізацыі канцэрна "Белдзяржхарчпрам", як ААТ "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне", ААТ "Гомельскі лікёра-гарэлачны завод "Радамір", ААТ "Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод", ААТ "Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод", ААТ "Мазырскі спіртагарэлачны завод", ААТ "Харчовы камбінат "Весялова".

    Стварэнне холдынга будзе садзейнічаць аптымізацыі асартыменту выпускаемых у краіне алкагольных напіткаў, павышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннай алкагольнай прадукцыі і выпрацоўцы адзінай стратэгіі прасоўвання яе на ўнутраным і знешнім рынках.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.