Каментарый да Указа № 323 ад 13 ліпеня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 ліпеня падпісаў Указ № 323, якім для ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў уносяцца дапаўненні і змяненні ва Указ № 50 ад 28 студзеня 2008 года.

    Дакументам пашыраны пералік пытанняў выключнай кампетэнцыі агульнага сходу таварыства і не падлягаючых перадачы для разгляду сходу ўпаўнаважаных. Гэта выключэнне з членаў таварыства, прыняцце рашэнняў аб яго рэарганізацыі і ліквідацыі, зацвярджэнне перадатачнага акта або раздзяляльнага балансу.

    Агульнаму сходу таварыства прадастаўляецца таксама права прымаць асоб, якія не з'яўляюцца яго членамі, на работу ў якасці старшыні праўлення, казначэя. Пры гэтым аб выбранні (вызваленні ад займаемай пасады) старшыні праўлення таварыства павінна паведаміць у выканкам у 10-дзённы тэрмін з даты заключэння (скасавання, спынення) працоўнага дагавора.

    Указам устанаўліваецца абавязак членаў таварыства ўносіць членскія ўзносы ў роўным памеры незалежна да велічыні зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў іх, паколькі ўзносы прызначаны для фінансавання агульных бягучых расходаў таварыства. Вызначаць канкрэтныя памеры ўзносаў і тэрміны іх унясення па-ранейшаму будзе агульны сход або сход упаўнаважаных.

    Статуты таварыстваў, зарэгістраваных да ўступлення ў сілу Указа №  323, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць пры першым унясенні ў іх змяненняў, дапаўненняў. Да гэтага моманту яны дзейнічаюць у частцы, што не супярэчыць яму.

    Акрамя таго, Указ прадастаўляе выканкаму права пры выяўленні незарэгістраваных зямельных участкаў накіроўваць грамадзянам прадпісанні аб неабходнасці звярнуцца па дзяржаўную рэгістрацыю ў месячны тэрмін з дня яго атрымання. Невыкананне патрабаванняў прадпісання будзе з'яўляцца падставай для адабрання зямельнага ўчастка.

    Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.