Каментарый да Указа № 320 ад 23 ліпеня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў Указ № 320 "Аб некаторых пытаннях урэгулявання калектыўных працоўных спрэчак".
Дакумент рэгламентуе пытанні далейшага функцыянавання працоўных арбітражаў, якія ствараюцца для разгляду калектыўных працоўных спрэчак, парадку і ўмоў іх дзейнасці.
У сувязі з ліквідацыяй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу Указам пашыраюцца паўнамоцтвы працоўных арбітражаў. На іх ускладаецца разгляд калектыўных працоўных спрэчак, аднесеных раней да выключнай кампетэнцыі Рэспубліканскага працоўнага арбітражу. Таксама прадугледжваецца перадача асобных функцый абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам, Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з Указам захоўваюцца існуючыя цяпер этапы разгляду калектыўных працоўных спрэчак: спачатку ў абавязковым парадку ў прымірыцельнай камісіі, а потым у выпадку недасягнення згоды ў прымірыцельнай камісіі - з удзелам пасрэдніка або ў працоўным арбітражы.
Устанаўліваецца, што працоўны арбітраж будзе стварацца па пагадненню паміж наймальнікам ( наймальнікамі, аб'яднаннямі наймальнікаў) і работнікамі ў асобе іх прадстаўнічых органаў як часова дзеючы орган для вырашэння калектыўнай працоўнай спрэчкі. Колькасны і персанальны склад працоўнага арбітражу, парадак разгляду ў ім калектыўных спрэчак, правілы прыняцця рашэнняў будуць вызначацца па пагадненню бакоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам. Аб стварэнні працоўнага арбітражу наймальнік будзе абавязаны ў трохдзённы тэрмін паведаміць у Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Вызначаюцца катэгорыі калектыўных працоўных спрэчак, па якіх рашэнне працоўнага арбітражу будзе абавязковым для бакоў і замацоўваецца права бакоў на зварот у суд для прымусовага выканання або абскарджання такіх рашэнняў.
Акрамя таго, Указам устанаўліваюцца патрабаванні да асоб, якія ўключаюцца ў склад працоўнага арбітражу ў якасці працоўных арбітраў (наяўнасць вышэйшай юрыдычнай або эканамічнай адукацыі, вопыту работы па спецыяльнасці не менш як пяць гадоў), вызначаюцца іх правы і абавязкі, парадак вызвалення такіх асоб ад работы на перыяд разгляду калектыўнай працоўнай спрэчкі.
Спісы асоб, якія могуць выступаць у якасці працоўных арбітраў, будуць фарміравацца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі з улікам прапаноў органаў дзяржаўнага кіравання, наймальнікаў, прадстаўнічых органаў работнікаў і па ўзгадненню з асобамі, якія рэкамендуюцца ў якасці працоўных арбітраў.
Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.