Каментарый да Указа № 315 ад 8 ліпеня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня выдаў Указ №  315 "Аб перадачы ва ўласнасць жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду".

    Дакумент прадастаўляе грамадзянам права да 1 ліпеня 2016 года звярнуцца за прыватызацыяй займаемых імі жылых памяшканняў, пабудаваных за кошт сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і прадастаўленых у перыяд дзеяння пастановы ўрада ад 6 мая 1995 года № 244.

    Згодна з Указам прыватызаваць жылыя памяшканні грамадзяне будуць на платнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, якія рэгулююць пытанні прыватызацыі. Пры гэтым у грамадзян і членаў іх сем'яў не павінна быць ва ўласнасці жылых памяшканняў (долей на праве ўласнасці на жылыя памяшканні) у населеным пункце, дзе набываецца жыллё. Яшчэ адна ўмова для прыватызацыі - неатрыманне дзяржаўнай падтрымкі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у выглядзе льготнага крэдыту і (або) аднаразовай субсідыі.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.