Каментарый да Указа № 308 ад 8 ліпеня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў Указ № 308 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі вытворчасці і рэалізацыі слуцкіх паясоў".
Дакументам прадугледжваецца вызваленне з 1 студзеня 2013 года па 31 снежня 2015 года ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць, што спаганяюцца мытнымі органамі, увозімага тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго, сыравіны, матэрыялаў для выключнага выкарыстання на тэрыторыі Беларусі ў мэтах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя вытворчасці аналагаў, копій, мастацкіх стылізацый слуцкіх паясоў і сувенірнай прадукцыі РУП "Слуцкія паясы".
Увоз тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запчастак да яго, сыравіны плануецца ажыццяўляць з трэціх краін, паколькі ў Беларусі і на тэрыторыі Мытнага саюза адпаведныя тавары не вырабляюцца. У выпадку вызвалення ўвозімых тавараў ад абкладання мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць не спатрэбіцца адначасовага вывядзення з абароту прадпрыемства буйной сумы грашовых сродкаў, якія будуць накіраваны на тэхнічнае перааснашчэнне і рэканструкцыю дзеючых вытворчасцей, набыццё нематэрыяльных актываў, сертыфікацыю вытворчасці.
Акрамя таго, ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць вызваляюцца абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі аналагаў, копій, мастацкіх стылізацый слуцкіх паясоў і сувенірнай прадукцыі з таварным знакам "Слуцкія паясы".
Указ прыняты ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі "Слуцкія паясы" на 2012-2015 гады, якая рэалізуецца з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі.