Каментарый да Указа № 307 ад 8 ліпеня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў Указ № 307 "Аб пытаннях удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь".
Дакументам зацвярджаецца Палажэнне аб Дэпартаменце забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС, створаным указам ад 25 лютага 2013 года № 90. Таксама прадугледжана рэарганізацыя цэнтраў ізаляцыі правапарушальнікаў і медыцынскіх выцвярэзнікаў і іх пераўтварэнне ў структурныя падраздзяленні органаў унутраных спраў. Пры гэтым медыцынскія выцвярэзнікі перайменаваны ў спецыялізаваныя ізалятары ў мэтах ліквідацыі негатыўнага ўспрымання папярэдняй назвы. Вызначаны катэгорыі асоб, якія могуць змяшчацца ў гэтыя падраздзяленні, парадак кампенсацыі імі расходаў на харчаванне і ўтрыманне, статус медыцынскіх работнікаў, што знаходзяцца ў штаце гэтых падраздзяленняў.
Установа адукацыі "Магілёўскі вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь" перайменавана ва ўстанову адукацыі "Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь", што дасць магчымасць ажыццяўляць падрыхтоўку спецыялістаў для органаў унутраных спраў з вышэйшай адукацыяй. Таксама ўстанова адукацыі "Вучэбны цэнтр Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы, павышэнню кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў органаў унутраных спраў" перайменавана ва ўстанову адукацыі "Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь", што будзе адпавядаць патрабаванням Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і з'явіцца неабходнай умовай пацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі гэтай установы адукацыі.
З улікам палажэнняў дзеючага заканадаўства канкрэтызаваны функцыі і паўнамоцтвы МУС, вызначаныя ў Палажэнні аб Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы, звязаныя з перайменаваннем санаторыя МУС "Белая Русь", скасаваннем упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС і стварэннем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. У прыватнасці, супрацоўнікі гэтага камітэта, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), і члены іх сем'яў будуць забяспечвацца пуцёўкамi ў санаторый МУС "Белая Русь" нараўне з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.