Каментарый да Указа № 300 ад 8 жніўня 2016 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 жніўня падпісаў Указ "Аб арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла".

    Дакумент прадугледжвае рэалізацыю высокапрыярытэтнага, экспартна арыентаванага і імпартазамяшчальнага інвестыцыйнага праекта з будаўніцтвам заводаў па вытворчасці лізіну, трэаніну і трыптафану, камбікармоў, па перапрацоўцы насення алейных культур, а таксама выкананне падпраекта "Земляробства" для вырошчвання сельскагаспадарчымі арганізацыямі збожжавых, зернебабовых і алейных культур.

    У адпаведнасці з указам ствараецца закрытае акцыянернае таварыства "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя". Яно будзе з'яўляцца заказчыкам па праектаванні, будаўніцтве і камплектацыі аб'ектаў аграпрамысловай вытворчасці.

    У выніку будзе створана больш як 1 тыс. рабочых месц, што забяспечыць далейшае развіццё Рудзенска (горад-спадарожнік Мінска).