Каментарый да Указа № 292 ад 1 ліпеня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня падпісаў Указ № 292 "Пытанні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь".
Дакумент накіраваны на стварэнне прававой базы для функцыянавання з 1 ліпеня бягучага года Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, створанага Указам ад 22 красавіка 2013 года.
Дакументам зацвярджаецца шэраг нарматыўных прававых актаў, у тым ліку Палажэнне аб камітэце, Палажэнне аб парадку праходжання службы ў ім, Дысцыплінарны статут і Прысяга супрацоўніка камітэта.
У Палажэнні аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз вызначаны асноўныя задачы і функцыі гэтага ведамства. Сістэму камітэта ўзначальвае цэнтральны апарат. Старшыня падначалены непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Ён мае чатырох намеснікаў. Адзін з іх, які курыруе пытанні правядзення судова-медыцынскіх і судова-псіхіятрычных экспертыз, з'яўляецца галоўным дзяржаўным судова-медыцынскім экспертам Рэспублікі Беларусь.
Палажэнне аб парадку праходжання службы ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз распаўсюджваецца на супрацоўнікаў названага камітэта, якія маюць спецыяльныя званні, і не датычыцца грамадзянскага персаналу ведамства. Яго нормы аб парадку прыёму на службу, заключэнні кантрактаў, назначэнні на пасады, прысваенні спецыяльных званняў, звальненні са службы па сваім змесце адпавядаюць нормам, якія цяпер замацаваны ў палажэннях аб парадку праходжання службы ў органах унутраных спраў, іншых ваенізаваных арганізацыях. Такі ж падыход рэалізаваны і ў дысцыплінарным статуце камітэта.