Каментарый да Указа № 289 ад 25 ліпеня 2016 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў Указ № 289 "Аб парадку фарміравання, фінансавання, выканання і ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм".

    Ва Указе, у прыватнасці, вызначаны крытэрыі і патрабаванні да паказчыкаў, якія характарызуюць якаснае дасягненне мэт і задач дзяржаўных праграм, а таксама патрабаванні аб ацэнцы іх эфектыўнасці на ўсіх этапах - ад падрыхтоўкі да рэалізацыі.

    Для адбору выканаўцаў мерапрыемстваў дзяржпраграм незалежна ад крыніцы фінансавання (бюджэт, уласныя сродкі або крэдыты) прадугледжана правядзенне конкурсу, што дасць магчымасць прыцягваць да рэалізацыі мерапрыемстваў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія забяспечваюць найбольш эфектыўнае выкарыстанне фінансавых рэсурсаў.

    У якасці асновы для выканання мерапрыемстваў дзяржпраграм юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі вызначаны дагавор, а таксама ўстаноўлены патрабаванні да яго.

    Дапоўнены патрабаванні да зместу дзяржпраграм у частцы складання пераліку мерапрыемстваў, плануемых да рэалізацыі з дзяржаўнай фінансавай падтрымкай.

    Для павышэння якасці фарміравання і выканання дзяржаўных праграм, падрыхтоўкі заключэнняў аб іх рэалізацыі, уключаючы ацэнку эфектыўнасці, прадугледжана стварэнне калегіяльнага органа (пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах).

    У мэтах замацавання канстытуцыйных правоў мясцовага самакіравання прадугледжаны ўдзел прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў у фарміраванні і выкананні дзяржаўных праграм, што фінансуюцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.