Каментарый да Указа № 287 ад 20 чэрвеня 2014 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20
чэрвеня падпісаў Указ № 287 "Аб унясенні дапаўненняў і
змяненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях холдынгаў і іншых
аб'яднанняў юрыдычных асоб".
У мэтах удасканалення фінансавых і інвестыцыйных адносін паміж прадпрыемствамі, што ўваходзяць у холдынгі, пашыраюцца мэты выкарыстання сродкаў цэнтралізаванага фонду, які фарміруецца за кошт адлічэнняў ад прыбытку, што застаецца ў распараджэнні ўдзельнікаў холдынга пасля выплаты падаткаў і збораў.
Прадугледжваецца магчымасць накіравання сродкаў цэнтралізаванага фонду на прадастаўленне даччыным кампаніям холдынгаў пазык і правядзенне цэнтралізаваных закупак асноўных сродкаў з наступнай бязвыплатнай перадачай іх іншым удзельнікам холдынга для выкарыстання ў вытворчасці прадукцыі, пры выкананні работ, аказанні паслуг.
Бязвыплатная перадача паміж удзельнікамі холдынга асноўных сродкаў, машын і абсталявання пры ўмове, што прымаючы бок прыняў іх да бухгалтарскага ўліку ў якасці аб'ектаў асноўных сродкаў для выкарыстання ў вытворчасці прадукцыі, пры выкананні работ, аказанні паслуг, вызваляецца ад выплаты падатку на дабаўленую вартасць і адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.
У выпадку нямэтавага выкарыстання, сумы падатковых ільгот будуць спаганяцца ў бюджэт з прымяненнем устаноўленых мер адказнасці і налічэннем пеняў у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам за перыяд прымянення падатковых ільгот.
Кіруючай кампаніі холдынга прадастаўлена права прымаць рашэнні аб змяненні сваёй назвы з уключэннем у яе слоў "кіруючая кампанія холдынга", а таксама аб мэтазгоднасці складання кансалідаванай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці.
Таксама ўстанаўліваецца агульнае правіла, што ў органы кіравання кіруючай кампаніі холдынга з удзелам дзяржавы - гаспадарчага таварыства не можа быць назначана больш як два прадстаўнікі дзяржавы.
У выпадку калі акцыі (долі ў статутным фондзе) кіруючай кампаніі холдынга з удзелам дзяржавы - гаспадарчага таварыства знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, прадстаўнікі дзяржавы назначаюцца па адным ад Рэспублікі Беларусь і кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Выраўноўваюцца ўмовы аплаты працы кіраўнікоў кіруючых кампаній холдынгаў. Да гэтага часу права ўстанаўлення каэфіцыента суадносін сярэдняй заработнай платы кіраўнікоў кіруючых кампаній холдынгаў і сярэдняй заработнай платы па холдынгу ў памеры да 8 уключна заканадаўча замацавана адносна холдынгаў, падведамных Міністэрству прамысловасці і Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту. З прыняццем Указа гэта норма распаўсюджваецца на кіруючыя кампаніі ўсіх холдынгаў з удзелам дзяржавы.
Адпаведныя змяненні таксама ўносяцца ва ўжо дзеючыя ўказы па пытаннях фарміравання холдынгаў у асобных сектарах эканомікі.