Каментарый да Указа № 284 ад 21 чэрвеня 2012 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 21 чэрвеня падпісаў Указ № 284, якім унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы, што датычацца ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці.

    У адпаведнасці з Указам ад 1 верасня 2010 года № 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці" прыводзяцца прадпісанні раней выдадзеных указаў Прэзідэнта (усяго 18 актаў).

    Уносяцца змяненні ў палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанае Указам № 450 ад 1 верасня 2010 года, з улікам патрабаванняў прынятых законаў "Аб знешняй працоўнай міграцыі", "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі", "Аб ахове здароўя", "Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб прамысловай бяспецы небяспечных вытворчых аб'ектаў", Кодэкса Беларусі аб адукацыі.

    Акрамя таго, забяспечваецца карэкціроўка палажэння, накіраваная на канкрэтызацыю асобных працэдур ліцэнзавання, дзейнасці ліцэнзуючых органаў у гэтай сферы і паляпшэнне ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, без пашырэння пераліку ліцэнзуемых відаў дзейнасці.

    У мэтах забеспячэння комплекснасці прававога рэгулявання адначасова з карэкціроўкай палажэнняў Указа ад 8 снежня 2005 года № 580 "Аб некаторых мерах па павышэнню эфектыўнасці вядзення паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці, удасканаленню дзяржаўнага кіравання імі" па пытаннях ліцэнзавання ў гэты акт уносяцца іншыя змяненні, накіраваныя на ўдакладненне парадку заключэння дагавораў арэнды паляўнічых угоддзяў, рыбных угоддзяў, унясення ў гэтыя дагаворы змяненняў або спынення іх дзеяння, скарачэнне колькасці дакументаў, наяўнасць якіх неабходна для ажыццяўлення палявання.