Каментарый да Указа № 281 ад 27 чэрвеня 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў Указ № 281 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва 2012 года".

    Гэтым Указам вызначаны 62 пераможцы спаборніцтва за дасягненне ў 2012 годзе найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця (44) і высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў (18).

    У выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця прызнаны пераможцамі:

    сярод абласцей і г.Мінска - Гродзенская і Мінская вобласці;

    сярод раёнаў - Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці і Маладзечанскі раён Мінскай вобласці;

    сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Першамайскі раён г.Мінска;

    сярод арганізацый прамысловасці:

    падпарадкаваных рэспубліканскім органам кіравання, - адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", "Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод" і "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання";

    падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, і юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці - КВУП "Мінскхлебпрам", СЗАТ "Фідмаш" (г.Мінск), ААТ "Завод Рамбыттэхніка" (г.Маладзечна);

    сярод будаўнічых арганізацый - адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Заслаўебудіндустрыя", "Будтрэст № 1" (г.Мінск) і "Гроднапрамбуд";

    сярод арганізацый сельскай гаспадаркі - сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы "Астрамечава" (Брэсцкі раён), "Азёры Гродзенскага раёна", "Свіцязянка-2003" (Карэліцкі раён), "Агракамбінат Сноў" (Нясвіжскі раён), "Дэмбрава" (Шчучынскі раён), а таксама КСУП "Саўгас-камбінат "Зара" (Мазырскі раён);

    сярод арганізацый лясной гаспадаркі - Магілёўскае дзяржаўнае лесагаспадарчае аб'яднанне, дзяржаўная доследная лесагаспадарчая ўстанова "Старадарожскі доследны лясгас";

    сярод арганізацый сферы паслуг, у тым ліку:

    арганізацый гандлю - камунальнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Універмаг "Слуцк", даччынае ўнітарнае прыватнае гандлёвае прадпрыемства "Бабруйскі гандлёвы цэнтр", ААТ "Мінбакалеягандаль" (г.Мінск);

    арганізацый сувязі і іх філіялаў - Мінскі і Гродзенскі філіялы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам";

    арганізацый транспарту - транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі", ТАА "Белтранскансалт" (г.Брэст);

    арганізацый адукацыі - дзяржаўныя ўстановы адукацыі "Слуцкі прафесійна-тэхнічны каледж перапрацоўчай прамысловасці", "Гімназія № 1 г.Ліда", "Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 10 імя Я.А.Глебава г.Мінска", а таксама ўстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі";

    арганізацый, якія прадастаўляюць паслугі рэстаранаў, бараў, сталовых, - рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы "Гасцінічны комплекс "Юбілейны" (г.Мінск), "Атэль "Мінск" (г.Мінск), гасцінічна-сэрвіснае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Бізнес-цэнтр "Сталіца" (г.Мінск) і ААТ "Хімчыстка і мыццё бялізны" (г.Магілёў);

    арганізацый культуры, адпачынку і забаў - дзяржаўная ўстанова "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінск";

    арганізацый аховы здароўя - установа аховы здароўя "Івацэвіцкая цэнтральная раённая бальніца", дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Маці і дзіця";

    арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, - дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія", Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем", дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук".

    Таксама вызначаны пераможцы за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.