Каментарый да Указа № 27 ад 14 студзеня 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка  14 студзеня падпісаў Указ № 27 "Аб некаторых пытаннях часовага ўвозу транспартных сродкаў для асабістага карыстання".

    Указам устанаўліваецца, што фізічныя асобы, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства ў краінах Мытнага саюза, у выпадку часовага ўвозу ў Рэспубліку Беларусь другога і наступных транспартных сродкаў для асабістага карыстання пры наяўнасці ў мытных органах Беларусі інфармацыі аб знаходжанні пад мытным кантролем раней увезеных імі на мытную тэрыторыю Мытнага саюза транспартных сродкаў для асабістага карыстання павінны прадаставіць у мытны орган Рэспублікі Беларусь забеспячэнне выплаты мытных пошлін, падаткаў.

    Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ліквідацыі шэрых схем паставак аўтатранспартных сродкаў на тэрыторыю Мытнага саюза, процідзеяння магчымасці ўхілення замежных фізічных асоб ад выплаты мытных пошлін, падаткаў пры неаднаразовым увозе імі транспартных сродкаў.

    Указ уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.