Каментарый да Указа № 264 ад 6 чэрвеня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў Указ № 264 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Указам зацверджана ў новай рэдакцыі Палажэнне аб Адміністрацыі Прэзідэнта і яе структура, якая павінна забяспечыць эфектыўнасць далейшай работы Адміністрацыі Прэзідэнта ва ўмовах скарачэння колькасці яе работнікаў.
Палажэннем актуалізаваны задачы і функцыі Адміністрацыі Прэзідэнта па забеспячэнню дзейнасці Кіраўніка дзяржавы ў галіне кадравай палітыкі, права, унутранай і знешняй палітыкі, дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і работы са зваротамі грамадзян.
Дакумент падрыхтаваны ў мэтах выканання Указа ад 12 красавіка 2013 года № 168 "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў".