Каментарый да Указа № 263 ад 6 чэрвеня 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў Указ № 263 "Аб долевым будаўніцтве аб'ектаў у Рэспубліцы Беларусь".

    Дакумент устанаўлівае агульныя асноўныя прынцыпы долевага будаўніцтва шматкватэрных, аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў для розных катэгорый грамадзян, а таксама зацвярджае Палажэнне аб долевым будаўніцтве аб'ектаў у Беларусі, форму тыпавога дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва жылых памяшканняў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі і (або) з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка.

    Нараўне з дзеючымі ў сферы долевага будаўніцтва нормамі заканадаўства Указам прадугледжаны наступныя дадатковыя меры па абароне правоў дольшчыкаў і адказнасці забудоўшчыкаў.

    Так, з ліку магчымых забудоўшчыкаў выключаны індывідуальныя прадпрымальнікі.

    Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам будзе выдавацца грамадзяніну накіраванне на долевае будаўніцтва жылога памяшкання з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі і (або) з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка толькі з улікам даты пастаноўкі гэтага грамадзяніна на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

    Для грамадзян, якія будуюць жылыя памяшканні з выкарыстаннем дзяржаўнай падрымкі і (або) з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка, дагавор заключаецца толькі па зацверджанай тыпавой форме. Акрамя таго, устаноўлена забарона на заключэнне дагавораў з улікам прывязкі цаны аб'екта долевага будаўніцтва да валютнага эквіваленту (для грамадзян, якія не знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, такая норма не прадугледжана).

    Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ільгота аб абмежаванні памеру прыбытку да 5%ад вызначаемай у бягучых цэнах каштарыснай вартасці аб'екта долевага будаўніцтва будзе распаўсюджвацца толькі на нарміруемую плошчу (з разліку 20 кв.м агульнай плошчы будуемага жылога памяшкання на кожнага члена сям'і дольшчыка, у Мінску - 15 кв.м і для шматдзетных сем'яў - 20 кв.м). Гэта тлумачыцца тым, што на практыцы нярэдкія выпадкі будаўніцтва вялікіх кватэр па льготных цэнах сем'ямі, якія маюць у складзе 1 або 2 чалавекі.

    Кантроль за парадкам заключэння і выканання дагавораў будзе ажыццяўляцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, якія выдалі дольшчыку дазвольную дакументацыю на долевае будаўніцтва аб'ектаў.

    У мэтах выключэння двайнога продажу аднаго і таго ж памяшкання і адпаведнасці заканадаўству заключаемых з дольшчыкамі дагавораў долевага будаўніцтва прадугледжана рэгістрацыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі не толькі саміх дагавораў, але і дадатковых пагадненняў да дагавора (у выпадку змянення істотных умоў дагавора).

    Указам вызначаны парадак скасавання дагавораў бакамі.

    Пры датэрміновым скасаванні дагавора забудоўшчык абавязаны будзе прадаставіць права дабудаваць жылое памяшканне ў першую чаргу члену сям'і дольшчыка, з якім скасоўваецца дагавор.

    Змяненне цаны аб'екта долевага будаўніцтва па ініцыятыве забудоўшчыка можа ажыццяўляцца толькі ў выпадку змянення статыстычных індэксаў кошту будаўніча-мантажных работ і (або) унясення змяненняў у заканадаўства аб выплаце ўскосных падаткаў, па ўзгадненню бакоў - пры ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у праектную дакументацыю або па хадайніцтву дольшчыка аб аказанні дадатковых паслуг (адмове ад аказання паслуг).

    Дакументам прадугледжваецца абавязак забудоўшчыка па правядзенню штогадовага аўдыту мэтавага выкарыстання сродкаў, што прыцягваюцца ў будаўніцтва, з прадастаўленнем копіі вынікаў такога аўдыту ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, права дольшчыка на азнаямленне з вынікамі гэтага аўдыту.

    Тэрмін уводу ў эксплуатацыю прывязаны да нарматыўнага тэрміну будаўніцтва. Забудоўшчык мае права з дазволу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прадоўжыць тэрмін уводу жылога дома.

    У выпадку наяўнасці віны забудоўшчыка ў невыкананні нарматыўнага тэрміну будаўніцтва да забудоўшчыка пасля завяршэння будаўніцтва будуць прыменены штрафныя санкцыі (выплата няўстойкі (пені) дольшчыкам), а пры разліку цаны забудоўшчык будзе абавязаны прымяняць да аб'ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва статыстычныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ, устаноўленыя для месяца, які з'яўляецца апошнім пры нарматыўным тэрміне будаўніцтва.

    Акрамя таго, у дагаворы можа прадугледжвацца таксама і адказнасць дольшчыка за несвоечасовае выкананне абавязацельстваў.

    У выпадку парушэння ўстаноўленага дагаворам тэрміну ўнясення плацяжоў дольшчык выплачвае забудоўшчыку няўстойку (пеню) у памеры 0,02% (калі плацяжы ўносяцца дольшчыкам у адпаведнасці з графікам плацяжоў) або 0,002% (калі плацяжы ўнесены дольшчыкам аднаразова) ад сумы пратэрмінаванага плацяжу за кожны дзень пратэрміноўкі да дня пагашэння запазычанасці або прыняцця рашэння аб скасаванні дагавора ва ўстаноўленым парадку. Дольшчык не нясе адказнасці за несвоечасовае пералічэнне банкам плацяжоў, якія складаюць дзяржаўную падтрымку.

    Велічыня прыбытку забудоўшчыка, якая разлічваецца пры заключэнні дагавораў, не можа змяняцца ў сувязі з ростам цаны будуемага аб'екта, за выключэннем яе росту ў адпаведнасці з умовамі, прадугледжанымі ва Указе.

    Забудоўшчык пры заключэнні дагавораў будаўнічага падраду прымае рашэнне аб перадачы часткі свайго прыбытку падрадчыку пасля заканчэння будаўніцтва. Памер перадаваемых сродкаў і іншыя ўмовы вызначаюцца ў дагаворы паміж бакамі.

    Гарантыйны тэрмін аб'екта долевага будаўніцтва павялічаны з 2 да 5 гадоў.

    Дзеянне Указа не распаўсюджваецца на дагаворы стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва, заключаныя да ўступлення яго ў сілу.

    Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.