Каментарый да Указа № 258 ад 5 чэрвеня 2013 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня падпісаў Указ № 258 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 667".
Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў і прадугледжвае комплекс мер, накіраваных на забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання сельскагаспадарчых зямель і зямель ляснога фонду.
У прыватнасці, Указам прадугледжваецца абавязковая кампенсацыя страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, звязаных з адабраннем або часовым заняццем сельскагаспадарчых зямель і зямель ляснога фонду, асобамі, якім прадастаўляюцца адабраныя зямельныя ўчасткі. Замест кампенсацыі названых страт землекарыстальнік можа прыняць на сябе абавязацельствы забяспечыць на працягу 2 гадоў распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па асваенню зямель, што не выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, плошча якіх роўная тым, што адбіраюцца, і правесці работы па ўключэнню гэтых зямель у сельскагаспадарчы абарот.
Уводзіцца ўзгадненне з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь месц размяшчэння зямельных участкаў у выпадках іх выключэння з лясных зямель ляснога фонду (лясоў першай групы) і аб пераводзе такіх зямель у іншыя катэгорыі, а таксама ўдакладняецца парадак унясення на разгляд Кіраўніка дзяржавы прапаноў аб узгадненні месц размяшчэння зямельных участкаў, якія выключаюцца з сельскагаспадарчых зямель. Пры гэтым Указам устанаўліваецца вычарпальны пералік выпадкаў, калі рашэнні аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў з сельскагаспадарчых зямель, лясных зямель ляснога фонду (лясоў першай групы) і аб пераводзе такіх зямель у іншыя катэгорыі могуць прымацца аблвыканкамамі без узгаднення з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
У мэтах удасканалення парадку прадастаўлення зямельных участкаў для рэалізацыі інвестыцыйных дагавораў, заключаных з Рэспублікай Беларусь, Указам уводзіцца абавязковасць фарміравання раённымі (гарадскімі) выканкамамі пералікаў участкаў, прызначаных для далейшага прадастаўлення інвестарам, і размяшчэння гэтых пералікаў на інфармацыйных стэндах і афіцыйных сайтах названых выканкамаў у сетцы Інтэрнэт. Пры гэтым заключэнне інвестыцыйных дагавораў, якія прадугледжваюць прадастаўленне зямельных участкаў для будаўніцтва аб'ектаў, дапускаецца толькі пасля завяршэння 30 дзён з дня ўключэння адпаведнага ўчастка ў названы пералік.
Для вызначэння найбольш выгадных прапаноў ад заказчыкаў (забудоўшчыкаў) па будаўніцтву шматкватэрных жылых дамоў (за выключэннем жылых дамоў павышанай камфортнасці) і выключэння магчымых злоўжыванняў пры прадастаўленні зямельных участкаў для гэтых мэт Указам прадугледжваецца прадастаўленне такіх участкаў у Мінску і абласных цэнтрах толькі камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальнаму будаўніцтву, а таксама юрыдычным асобам - пераможцам конкурсу па выбары заказчыка (забудоўшчыка), парадак правядзення якога будзе ўстанаўлівацца Урадам.
Указ уступае ў сілу з 1 верасня 2013 года.