Каментарый да Указа № 257 ад 30 мая 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 30 мая падпісаў Указ № 257, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ва Указ ад 29 сакавіка 2010 года № 161 «Аб Дзяржаўнай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады».

    Дакументам праведзена карэкціроўка Дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010 – 2015 гады.

    У прыватнасці, удакладнены назвы юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца выканаўцамі мерапрыемстваў, у сувязі з іх афіцыйным перайменаваннем, а таксама тэрміны рэалізацыі мерапрыемстваў, завершаных датэрмінова.

    Акрамя таго, у Праграме аптымізаваны расходы на рэалізуемыя мерапрыемствы і выключаны шэраг мерапрыемстваў, рэалізацыя якіх страціла актуальнасць.