Каментарый да Указа № 253 ад 3 чэрвеня 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня падпісаў Указ № 253 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь".

    Дакументам зацверджана Палажэнне аб дзяржаўнай ветэрынарнай службе, якім вызначаны асноўныя задачы, структура, парадак арганізацыі дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы, правы і абавязкі, падпарадкаванасць, парадак назначэння і вызвалення ад пасады дзяржаўных ветэрынарных урачоў - дзяржаўных ветэрынарных інспектараў, парадак арганізацыі і правядзення нагляду ў галіне ветэрынарыі, механізм фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння гэтай службы.

    Кампетэнтным органам у галіне ветэрынарыі вызначаны Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, які будзе таксама ажыццяўляць кантроль (нагляд) у галіне ветэрынарыі адносна аб'ектаў кантролю.

    У Палажэнні выбудавана кіраўніцкая вертыкаль дзяржаўнай ветэрынарнай службы, незалежная ад мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, адміністрацый суб'ектаў гаспадарання.

    У сувязі з гэтым унесены змяненні і дапаўненні ва Указ № 236 ад 5 мая 2010 года, у палажэнне аб дэпартаменце ў частцы ўдакладнення сфер кантролю (нагляду), а таксама некаторых функцый, якія ім ажыццяўляюцца.

    У мэтах аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў з функцый дэпартамента выключаюцца паўнамоцтвы па ажыццяўленню нагляду ў галіне насенняводства, каранціну і аховы раслін.

    Дэпартаменту прадастаўлена права праводзіць па заявах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў экспертызу праектаў тэхнічных умоў і рэцэптур пры распрацоўцы і пастаноўцы харчовай прадукцыі на вытворчасць, дзяржаўную рэгістрацыю вытворчых аб'ектаў, на якіх ажыццяўляецца дзейнасць па атрыманню, перапрацоўцы (апрацоўцы) неперапрацаванай харчовай сыравiны жывёльнага паходжання.