Каментарый да Указа №251 ад 19 чэрвеня 2015 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў Указ №251. Дапаўняецца пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаны Указам №200.
Пералік дапаўняецца такой працэдурай, як выдача прафесійнага сертыфіката творчага работніка. У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" грамадзянін прызнаецца ўдзельнікам у фінансаванні дзяржаўных расходаў у перыяд ажыццяўлення творчай дзейнасці ў якасці творчага работніка. Гэты статус пацвярджаецца творчым саюзам, членам якога ён з'яўляецца, або прафесійным сертыфікатам, што выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
У мэтах забеспячэння права грамадзяніна на пацвярджэнне статусу творчага работніка і прызнання яго асобай, што ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, Указам устанаўліваецца парадак выдачы адпаведнага сертыфіката. Ён выдаецца бясплатна экспертнай камісіяй па пацвярджэнні статусу творчага работніка пры Міністэрстве культуры ў месячны тэрмін з дня падачы заявы і дзейнічае на працягу 5 гадоў.
Указам прадугледжана таксама, што дзяржаўныя архіўныя ўстановы і тэрытарыяльныя архівы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў будуць выдаваць архіўныя даведкі і іншыя дакументы, што змяшчаюць архіўную інфармацыю, на працягу 15 дзён з дня падачы заявы (пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі - на працягу аднаго месяца).
Калі запыт датычыцца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян, то за прадастаўленне архіўнай інфармацыі спаганяецца плата ў памеры ад 0,5 да адной базавай велічыні. Выдача архіўнай інфармацыі па іншых запытах сацыяльна-прававога характару ажыццяўляецца бясплатна.
Указ №251 уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.