Каментарый да Указа № 243 ад 15 чэрвеня 2015 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў Указ № 243 "Аб электронным дакументаабароце пры падрыхтоўцы і прыняцці прававых актаў".
Дакумент накіраваны на ўкараненне электроннага дакументаабароту ў працэсы падрыхтоўкі і прыняцця прававых актаў, у тым ліку іх рэгістрацыі ў Нацыянальным рэестры прававых актаў і афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Для пераходу на беспапяровы дакументаабарот у нарматворчай дзейнасці ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь тэхнічныя прававыя акты з 1 студзеня 2016 года будуць прадстаўляцца толькі ў выглядзе электронных дакументаў або электронных копій.
Ведамасныя акты (акты рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання) з 1 студзеня 2016 года да 1 студзеня 2017 года будуць прадстаўляцца ў выглядзе копій арыгіналаў на папяровых носьбітах, або электронных дакументаў, або электронных копій (з выкарыстаннем сістэмы, спецыяльна распрацаванай Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі), а з 1 студзеня 2017 года толькі ў выглядзе электронных дакументаў або электронных копій.
Усе астатнія прававыя акты (законы, акты Кіраўніка дзяржавы, рашэнні ўрада) з 1 студзеня 2016 года могуць прадстаўляцца не толькі ў выглядзе копій арыгіналаў на папяровых носьбітах, але і ў выглядзе электронных дакументаў.