Каментарый да Указа № 242 ад 28 мая 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 28 мая падпісаў Указ № 242 "Аб удасканаленні дзейнасці крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў".

    Дакументам прадугледжана ліквідацыя, рэарганізацыя і стварэнне шэрага арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП).

    Так, ліквідуюцца 2 папраўчыя калоніі ў Магілёве і Наваполацку. Гэта выклікана скарачэннем колькасці асоб, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях. На базе ліквідуемых папраўчых калоній і філіяла ЛПП нумар 4 у Віцебску будуць створаны тры ЛПП. Таксама прадугледжана рэарганізацыя 35 папраўчых устаноў адкрытага тыпу шляхам далучэння 21 установы да 14 больш перспектыўных устаноў. Такое ўзбуйненне ўстаноў звязана са зніжэннем удзельнай вагі пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу ў структуры назначаных судамі відаў пакаранняў. Таксама ў мэтах забеспячэння асуджаных максімальнай працоўнай занятасцю ўлічваецца наяўнасць на тэрыторыі дыслакацыі ўзбуйняемых устаноў буйных прамысловых аб'ектаў, іншых арганізацый, якія маюць патэнцыяльную магчымасць для іх працаўладкавання.

    У сувязі з аптымізацыяй крымінальна-выканаўчай сістэмы Указам уносяцца адпаведныя змяненні і дапаўненні ў пералік дзяржаўных арганізацый, падначаленых Міністэрству ўнутраных спраў (яго дэпартаментам), зацверджаны Указам ад 4 снежня 2007 года нумар 611 "Аб некаторых пытаннях Міністэрства ўнутраных спраў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму органаў унутраных спраў".