Каментарый да Указа № 238 ад 24 мая 2012 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 24 мая падпісаў Указ № 238 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў Міністэрства юстыцыі".

    Дакумент прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства юстыцыі і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму.

    Указам заснаваны сцяг і нагрудны знак адрознення Міністэрства юстыцыі "Ганаровы работнiк юстыцыi Беларусi". Таксама зацверджаны палажэнні аб сцягу і нагрудным знаку адрознення, іх апісанні і відарысы.