Каментарый да Указа № 236 ад 22 мая 2014 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 мая падпісаў Указ № 236, якім зацверджана Палажэнне аб парадку ўзнагароджання юбілейным медалём «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.» і ўзор пасведчання да гэтага медаля.
Палажэннем прадугледжана ўзнагароджанне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікаў дзяржаўных органаў і іншых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, у арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Колькасць грамадзян Беларусі, якіх належыць узнагародзіць юбілейным медалём, складае амаль 70 тыс. чалавек.
Адзіны юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.» зацверджаны рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 25 кастрычніка 2013 года.