Каментарый да Указа № 235 ад 8 чэрвеня 2015 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня падпісаў Указ № 235 "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці".
Дакумент прыняты ў мэтах устойлівага развіцця Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў. Для гэтага Указ прадугледжвае стварэнне неабходных умоў і некаторых прэферэнцый. Так, для фізічных асоб прадастаўляецца льгота па выплаце падаходнага падатку. Устанаўліваецца стаўка ў памеры 10% з даходаў у выглядзе аплаты працы, атрыманых па працоўных дагаворах (кантрактах) ад арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія зарэгістраваны на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці з 1 ліпеня 2015 года па 31 снежня 2020 года і займаюцца тут вытворчасцю тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг) на працягу 7 гадоў з пачатку такой дзейнасці.
Для наймальнікаў і камерцыйных арганізацый, якія зарэгістраваны на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці з 1 ліпеня 2015 года па 31 снежня 2020 года і на працягу 7 гадоў займаюцца тут вытворчасцю тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг), Указам прадугледжаны льготы па абавязковых страхавых узносах па страхаванні выпадкаў дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля (пенсійнае страхаванне) у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Такія страхавыя ўзносы Указам устанаўліваюцца ў памеры 24%.
Грамадзяне Беларусі, якія будуць будаваць (рэканструяваць) або набываць жылыя памяшканні ў населеных пунктах паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, змогуць атрымліваць на гэта льготныя крэдыты тэрмінам да 20 гадоў пад 1% гадавых. Пры гэтым неабходна ажыццяўляць працоўную дзейнасць на тэрыторыі рэгіёна не менш як 10 гадоў з моманту атрымання такіх крэдытаў.
Указам таксама прадугледжана, што Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў да 1 жніўня 2015 года зацвердзіць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года, якая была распрацавана Магілёўскім аблвыканкамам у мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы.
У праграме запланаваны мерапрыемствы па стварэнні новых і павышэнні эфектыўнасці дзеючых вытворчасцей ва ўсіх галінах эканомікі, у тым ліку арыентаваных на перапрацоўку мясцовых прыродных рэсурсаў і сельскагаспадарчай сыравіны. Агульны аб'ём фінансавання мерапрыемстваў праграмы складае Br2 трлн 520, 8 млрд.
Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2015 года.