Каментарый да Указа № 232 ад 8 чэрвеня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня падпісаў Указ № 232, накіраваны на стварэнне неабходных умоў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Беларусь: экалагічны інфраструктурны праект - першы этап".

    Гэтым інвестыцыйным праектам прадугледжваюцца комплексная рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў у Брэсце, Віцебску, Гродне і будаўніцтва біягазавых комплексаў на ачышчальных збудаваннях у Баранавічах і Слоніме.

    Указ накіраваны на вырашэнне праблем ачысткі сцёкавых вод і пашырэння выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама зніжэнне экалагічнай нагрузкі на водныя аб'екты Беларусі.

    Дакумент уступае ў сілу з дня яго падпісання.