Каментарый да Указа № 231 ад 4 чэрвеня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў Указ № 231 "Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс". Дакумент прыняты ў мэтах развіцця фінансавага рынку Беларусі, павышэння прававой абароненасці грамадзян - спажыўцоў фінансавых паслуг і зніжэння рызыкі з'яўлення на рынку кампаній-махляроў і фінансавых пірамід.

    Указ прадастаўляе магчымасць вядзення ў Беларусі новага віду фінансавай дзейнасці з атрыманнем адпаведнага легальнага даходу. Дакументам урэгуляваны механізмы правядзення аперацый на рынку Форэкс і кантролю за яго ўдзельнікамі.

    Згодна з указам Нацыянальны банк будзе весці рэестр форэкс-кампаній. Пры гэтым уключэнне Нацбанкам юрыдычных асоб у рэестр з'яўляецца іх допускам на рынак Форэкс.

    Дакументам устаноўлена, што мінімальны памер статутнага фонду форэкс-кампаній павінен складаць не менш як Br2 млрд.

    У мэтах забеспячэння фінансавай устойлівасці форэкс-кампаній і бяспекі аперацый на рынку Форэкс указам уводзяцца спецыяльныя фінансавыя нарматывы. Акрамя таго, прадугледжаны гарантыйны механізм, устаноўлены кваліфікацыйныя патрабаванні і патрабаванні да дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў форэкс-кампаній.

    Указ уступае ў сілу праз дзевяць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.