Каментарый да Указа № 230 ад 20 мая 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 20 мая падпісаў Указ № 230 аб падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Указам зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта пад старшынствам Прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. У аргкамітэт увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, Беларускага саюза афіцэраў, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, іншых арганізацый.
Зацверджаны таксама Палажэнне аб аргкамітэце і план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванню гэтых дзвюх важнейшых памятных дат. У план уключаны мерапрыемствы, якія звязаны з паляпшэннем умоў жыцця ветэранаў, рамонтам і добраўпарадкаваннем помнікаў воінскай славы і воінскіх пахаванняў, правядзеннем святочных мерапрыемстваў, патрыятычным выхаваннем і інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасцю.
Прыняцце Указа дасць магчымасць правесці святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на высокім арганізацыйным узроўні, будзе садзейнічаць захаванню памяці аб выдатным укладзе беларускага і ўсяго савецкага народа ў разгром гітлераўскай Германіі і патрыятычнаму выхаванню грамадзян.