Каментарый да Указа № 229 ад 20 мая 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 20 мая падпісаў Указ № 229 "Аб некаторых мерах па стымуляванню рэалізацыі інавацыйных праектаў".

    Па дзяржаўную падтрымку змогуць звяртацца малыя інавацыйныя прадпрыемствы, а таксама фізічныя асобы, якія рэалізуюць інавацыйныя праекты пры садзейнічанні тэхнапаркаў або інкубатараў малога прадпрымальніцтва.

    Дзяржаўная фінансавая падтрымка будзе аказвацца паэтапна.

    Фінансаванне інавацыйных праектаў будзе ажыццяўляцца Белінфондам за кошт накіроўваемай яму часткі сродкаў інавацыйных фондаў, Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў - за кошт сродкаў, што выдзяляюцца з бюджэту ў рамках праграм па аказанню дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва.

    Рашэнні аб прадастаўленні дзяржаўнай падтрымкі будзе прымаць конкурсная камісія, якая ствараецца пры ДКНТ. Пры гэтым у ходзе конкурснага адбору ацэньваецца навізна, актуальнасць, эканамічная эфектыўнасць рэалізацыі інавацыйнага праекта.

    Для ўдзелу ў конкурсным адборы інавацыйны праект павінен адпавядаць прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Беларусі, прадугледжваць арганізацыю вытворчасці інавацыйных або высокатэхналагічных тавараў, рэалізоўвацца на аснове распрацовак, пацверджаных патэнтам (адобранай заяўкай на патэнт) або ўзорамі новых матэрыялаў, прыбораў, установак, створанымі на аснове існуючых у заяўніка сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау).

    Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў з дня яго афіцыйнага апублікавання за выключэннем некаторых пунктаў.