Каментарый да Указа № 227 ад 28 чэрвеня 2017 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня падпісаў Указ № 227 "Аб забеспячэнні якасці і даступнасці бытавога абслугоўвання".

    Дакумент накіраваны на стымуляванне прадпрымальніцкай актыўнасці, стварэнне рабочых месц, забеспячэнне якасці і даступнасці бытавых паслуг у сельскай мясцовасці.

    Указам прадугледжваецца магчымасць прадастаўлення ў 2017 годзе дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе выдзялення з мясцовых бюджэтаў субсідый (пакрыцця затрат) юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на мэты, звязаныя з аказаннем бытавых паслуг у сельскай мясцовасці ў рамках дзяржаўных праграм.