Каментарый да Указа № 225 ад 15 чэрвеня 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў Указ № 225 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2011-2015 гады і 2015 год".
Указам да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару ў якасці пераможцаў спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаны 52 намінанты.
У выніку комплекснай ацэнкі па сукупнасці паказчыкаў развіцця за пяцігадовы перыяд сярод абласцей і горада Мінска лепшай стала Мінская вобласць, наступная - Віцебская вобласць, на трэцім месцы - Гродзенская вобласць.
Па выніках работы за 2015 год вызначаны 49 пераможцаў у адпаведных намінацыях (лепшыя сярод раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, арганізацый у сферы прамысловасці, будаўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі, гандлю, сувязі, транспарту, адукацыі, аховы здароўя, спорту, культуры і навукі).
Таксама вызначаны 18 пераможцаў спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.
Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем працы жыхароў і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі і дабрабыт краіны.