Каментарый да Указа № 223 ад 16 мая 2014 г.
Дзяржкамісія па кантролі за падрыхтоўкай і
правядзеннем уступных іспытаў у ВНУ і ССНУ ў 2014 годзе створана ў Беларусі.
Адпаведны Указ № 223 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі
ў 2014 годзе" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 мая.
Указам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2014 годзе. У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў.
Камісія прызначана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, што рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.
Гэты Указ забяспечыць выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў і залічэнні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.