Каментарый да Указа № 223 ад 15 чэрвеня 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў Указ № 223, якім уносяцца дапаўненні і змяненні ва Указ ад 25 сакавіка 2008 г. № 174 "Аб удасканаленні дзейнасці Беларускага інавацыйнага фонду".

    Дакумент накіраваны на ўдасканаленне сістэмы венчурнага фінансавання навуковых праектаў і пашырэнне паўнамоцтваў Беларускага інавацыйнага фонду.

    Указам прадугледжана наданне Белінфонду статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры. Максімальны тэрмін карыстання грашовымі сродкамі, выдзеленымі Белінфондам арганізацыям на фінансаванне інавацыйных праектаў, павялічваецца з 5 да 7 гадоў, што дасць магчымасць пры неабходнасці зменшыць крэдытную нагрузку і павялічыць аб'ём сродкаў, што накіроўваюцца на выпуск распрацаванай прадукцыі.

    Белінфонду прадастаўлена права долевага ўдзелу ў сумесным з ААТ "Расійская венчурная кампанія" фінансаванні венчурных праектаў на аснове дагавора аб сумеснай дзейнасці. Гэта будзе садзейнічаць прыцягненню пазабюджэтных крыніц для рэалізацыі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі распрацовак беларускіх арганізацый і прасоўванню створанай прадукцыі на рынкі Расійскай Федэрацыі і ЕАЭС.