Каментарый да Указа № 221 ад 1 чэрвеня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня падпісаў Указ № 221, якім уносяцца змяненні ва Указ ад 25 жніўня 2006 года № 531 "Аб устанаўленні памераў страхавых тарыфаў, страхавых узносаў, лімітаў адказнасці па асобных відах абавязковага страхавання".

    У прыватнасці, устаноўлены адзіны страхавы тарыф па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у памеры 0,1 % для бюджэтных арганізацый незалежна ад крыніцы выплат на карысць работніка арганізацыі (за кошт бюджэтных або пазабюджэтных сродкаў).

    Гэта мера накіравана на спрашчэнне парадку налічэння страхавых узносаў для бюджэтных арганізацый, зніжэнне іх расходаў на страхаванне.

    У новай рэдакцыі выкладаюцца правілы ўстанаўлення надбавак да страхавых тарыфаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў і скідак з гэтых тарыфаў. Так, змяняецца методыка дыферэнцыяцыі каэфіцыентаў скідак і надбавак у залежнасці ад узроўню вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў у арганізацыі. Акрамя таго, спрашчаецца парадак разліку скідак і надбавак да страхавых тарыфаў па гэтым абавязковым страхаванні.