Каментарый да Указа № 220 ад 16 мая 2014 г.
Рэканструкцыя стадыёна "Дынама" ў Мінску завершыцца ў 2017 годзе. Адпаведны Указ № 220 "Аб
рэканструкцыі комплексу аб'ектаў стадыёна "Дынама" ў г.Мінску" Аляксандр
Лукашэнка падпісаў 16 мая.
Дакументам прадугледжваецца перапрафіляванне стадыёна "Дынама" ў лёгкаатлетычны з захаваннем магчымасці правядзення футбольных матчаў.
Заказчык па праекце - КУП "УКБ Мінгарвыканкама", генеральная праектная арганізацыя - УП "Мінскпраект".Фінансаванне работ будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў сталічнага бюджэту. Арыенціровачны кошт праекта - амаль 150 млн еўра.
Рэканструкцыя аб'ектаў стадыёна будзе праводзіцца паралельна з распрацоўкай, экспертызай і зацвярджэннем ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыі.
Акрамя таго, пры распрацоўцы праектнай дакументацыі на рэканструкцыю аб'ектаў стадыёна дазваляецца прымяненне будаўнічых норм і правіл, аналагічных дзеючым у Расійскай Федэрацыі і Еўрапейскім саюзе, з правядзеннем дзяржаўнай экспертызы без адаптацыі гэтай праектнай дакументацыі да будаўнічых норм і правіл, што дзейнічаюць у Беларусі.
У выніку рэканструкцыі стадыёну "Дынама" будзе прысвоена 1-я катэгорыя ў адпаведнасці з крытэрыямі Даведніка па лёгкаатлетычных збудаваннях IAAF-2008, што дасць магчымасць праводзіць спартыўныя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню па лёгкай атлетыцы.