Каментарый да Указа № 218 ад 7 мая 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 мая падпісаў Указ № 218 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

    У прыватнасці, уносяцца змяненні ва Указ ад 25 жніўня 2006 года № 534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)". Для павышэння канкурэнтаздольнасці экспартнага крэдытавання ў расійскіх рублях прадугледжана зніжэнне стаўкі па экспартных крэдытах у расійскіх рублях да 2/3 стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі (цяпер крэдыты ў расійскіх рублях прадастаўляюцца пад поўную стаўку).

    Прадугледжваецца распаўсюджванне норм Указа № 534 на аперацыі фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу).

    У сувязі з гэтым вызначана, што банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі Беларусі (фактары) могуць ажыццяўляць фінансаванне рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (крэдытораў) пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў з дысконтам, памер якога вызначаецца:

    у замежнай валюце (за выключэннем расійскіх рублёў) у памеры 1/360 камерцыйна арыентаванай працэнтнай стаўкі (CIRRs), дзеючай на дзень заключэння дагавора факторынгу, за кожны дзень з моманту фінансавання фактарам крэдытора да даты плацяжу па экспартным кантракце, па якім ажыццяўляецца ўступка грашовага патрабавання;

    у расійскіх рублях у памеры 1/360 ад 2/3 стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі на дзень заключэння дагавора факторынгу, за кожны дзень з моманту фінансавання фактарам крэдытора да даты плацяжу па экспартным кантракце, па якім ажыццяўляецца ўступка грашовага патрабавання.

    Пры гэтым прадугледжваецца, што пры ажыццяўленні фінансавання крэдытораў пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) спагнанне з крэдытора іншых, акрамя дысконту, відаў узнагароджання не дапускаецца.

    Акрамя таго, пры ажыццяўленні фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) па экспартных кантрактах кампенсацыя часткі дысконту фактарам не ажыццяўляецца, калі крэдытору для вытворчасці тавараў (работ, паслуг) для рэалізацыі экспартнага кантракта, па якім ажыццёўлена ўступка патрабавання, быў прадастаўлены экспартны крэдыт у адпаведнасці з Указам № 534, а таксама калі грашовае патрабаванне да даўжніка ўступлена крэдыторам фактару ў мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў крэдытора перад фактарам.

    З улікам указаных змяненняў у экспартным крэдытаванні адпаведныя змяненні ўнесены і ў Палажэнне аб парадку кампенсацыі страт банкам, якія прадастаўляюць экспартныя крэдыты для вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), ажыццяўлення на тэрыторыі замежных дзяржаў інвестыцый, а таксама банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям Беларусі, якія ажыццяўляюць фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў, зацверджанае Указам № 534, якое выкладзена ў новай рэдакцыі.

    У мэтах пашырэння сферы прымянення электроннага дакументаабароту выключаецца неабходнасць прадстаўлення ў Мінфін даведак МПЗ аб адкрытых пазычальніку, пазыкаатрымальніку, а таксама страхоўшчыку ў банках бягучых (разліковых) рахунках.

    У сувязі з гэтым адпаведныя змяненні ўнесены Указам у Палажэнне аб парадку прадастаўлення з рэспубліканскага бюджэту і вяртання бюджэтнай пазыкі, зацверджанае Указам ад 28 сакавіка 2006 года № 182 "Аб удасканаленні прававога рэгулявання парадку аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам", і ў Палажэнне аб парадку выдачы і выкарыстання бюджэтных пазык для выплаты страхавых кампенсацый па дагаворах страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы, зацверджанае Указам № 534.